четверг, 3 ноября 2022 г.

140 год з дня нараджэння Якуба Коласа

3 лістапада спаўняецца 140 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Выдатны паэт і празаік, драматург і публіцыст, перакладчык і крытык, настаўнік і лінгвіст… Ён шмат зрабіў для асветы беларускага народа, развіцця нашай роднай мовы.

Праз вершы, паэмы, аповесці народны пісьменнік абуджаў у беларусаў нацыянальную самасвядомасць. А яго знакамітая паэма «Новая зямля» лічыцца мастацкай энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства. На жаль, мы ўжо ніколі не пачуем новых думак і слоў ад Якуба Коласа. Але на шчасце, мы можам зноў і зноў звяртацца да літаратурнай спадчыны, якую нам пакінуў пісьменнік, чытаць і перачытваць творы беларускага песняра.