вторник, 7 июля 2020 г.

Купалле і Купала

Мінулай ноччу, з 6 на 7 ліпеня адбылося адно з найвялікшых беларускіх святаў – Купалле.
Магічныя абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў язычніцкія часы. "Купала" азначала "сярдзітае", "гарачае", "ускіпаючае гневам", "раз'юшанае" – менавіта так продкі ўяўлялі сонца і яго цудадзейную сілу. З распаўсюджваннем хрысціянства да Купалля быў прымеркаваны дзень нараджэння Іаана Хрысціцеля. Сугучнасць слоў "купала" і "купаць", "апускаць у ваду" ў народнай свядомасці прывяла да змяшэння ў назве свята – Іван Купала.
Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі - на берагах рэк і азёр - святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.
А сёння, 7 ліпеня, нарадзіўся найвялікшы беларускі паэт, прарок нацыянальнага адраджэння Янка Купала.
Ён абраў такое імя не проста так. Свой выбар ён звязваў са святам Івана Купалы, з пошукаў шчасця для народа і імкнення да лепшай будучыні.