вторник, 28 января 2020 г.

НОВИНКИ ЛИТЕРАТУРЫ

В библиотеку поступили новые книги 
издательства "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі"


Серия «Белорусская детская энциклопедия»
Кніга прысвечана штодзённаму жыццю сярэдневяковага насельніцтва Беларусі. У папулярнай форме апісваецца жыццёвы шлях чалавека ад нараджэння да смерці, яго заняткі, турботы і забавы, уяўленне аб сабе і іншых людзях, навакольным свеце і прасторы. Выданне прызначана для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, але можа быць карысным для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.
Кніга распавядае пра адзін з самых цікавых і дагэтуль малавядомых перыядаў у гісторыі Беларусі — эпоху вікінгаў, калі ў апошніх стагоддзях 1-га — пачатку 2-га тысячагоддзя нашай эры выхадцы са Скандынавіі адыгрывалі выключную ролю ў жыцці не толькі Паўночнай, Заходняй і Усходняй Еўропы, але і такіх аддаленых рэгіёнаў, як Сярэдняя Азія і нават Паўночная Амерыка. Дзейнасць вікінгаў ператваралася ў легенду яшчэ пры іх жыцці і засталася такой да нашых дзён. Жыццё вікінгаў — гэта бясконцая вандроўка па небяспечных марскіх і рачных шляхах. Адзін з іх — знакаміты шлях «з варагаў у грэкі», якi прайшоў праз беларускія землі і зрабіў гісторыю нашай краіны неад’емнай часткай захапляльнай легенды аб вікінгах. Выданне прызначана для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, але можа быць карысным для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.
Кніга прысвечана народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. На яе старонках чытач знойдзе шмат цікавых фактаў, якія звязаны з жыццём і творчасцю вялікага песняра. У выданні выкарыстаны матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: рукапісы вершаў, фатаграфіі, мастацкія работы, ілюстрацыі да твораў паэта, а таксама практычныя творчыя заданні. Кніга прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, бацькоў і настаўнікаў.
Что подарить на день рождения, Новый год, Рождество, День святого Валентина, 23 февраля, 8 Марта?.. Как часто мы задаём себе подобный вопрос и как порой сложно на него ответить. В этой книге вы найдёте множество идей для воплощения оригинального подарка — подарка, сделанного своими руками. С её помощью вы освоите азы вышивки. Приобретённые навыки помогут вам создать красивые и необычные подарки для ваших родных, близких и друзей. Книга станет незаменимым помощником для учителей уроков труда, руководителей кружков декоративно-прикладного творчества в центрах досуга, а также для всех, кто увлекается вышивкой.
Здзейсніць цікавае падарожжа ў свет беларускай народнай музычнай культуры запрашае нас кніга «На чым іграе музы́ка». На старонках выдання кемлівы чытач знойдзе шмат займальнага аб асаблівасцях беларускіх народных інструментаў, гісторыі іх развіцця і выкарыстанні ў наш час. Маляўнічыя ілюстрацыі будуць садзейнічаць лепшаму ўспрыняццю інфармацыі і яе засваенню.
В Беларуси за последние 100 лет отмечен 21 вид летучих мышей, 8 из которых занесены в Красную книгу Республики Беларусь. Создан даже специальный заказник «Барбастелла» в Брестской области для летучих мышей. Чтобы узнать, где и при каких условия они обитают, кого боятся, чем питаются и как долго живут, какую пользу приносят, об уникальных способностях маленьких безобидных существ, обязательно прочитайте эту книгу.
Кніга прысвечана вайсковай гісторыі Беларусі раннесярэдневяковага часу. У ёй распавядаецца аб складзе і колькасці войскаў беларускіх княстваў, узбраенні ваяроў, тэхналогіі яго вырабу і асаблівасцях выкарыстання падчас баявых дзеянняў. Выданне прызначана для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, але можа быць карысным для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.
Книга посвящена многогранной роли животных в жизни человека. С давних времён люди и животные живут рядом друг с другом. Человеку удалось приручить и сделать домашними диких животных, которые облегчили его повседневную жизнь. И четвероногие помощники продолжают идти рядом, даря нам свою привязанность, любовь и верность. Книга может быть использована клубами любителей животных для популяризации своей деятельности, учителями и учащимися средних школ для дополнительного чтения по биологии, будет интересна всем, кто не равнодушен к братьям нашим меньшим.