Мінулай
ноччу, з 6 на 7 ліпеня адбылося адно з найвялікшых беларускіх святаў – Купалле.
Магічныя
абрады і рытуалы Купалля
ўзніклі яшчэ ў язычніцкія часы. "Купала" азначала "сярдзітае",
"гарачае", "ускіпаючае гневам", "раз'юшанае" –
менавіта так продкі ўяўлялі сонца і яго цудадзейную сілу. З распаўсюджваннем
хрысціянства да Купалля быў прымеркаваны дзень нараджэння Іаана
Хрысціцеля. Сугучнасць слоў "купала" і
"купаць", "апускаць у ваду" ў народнай свядомасці прывяла
да змяшэння ў назве свята – Іван Купала.
Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі - на берагах рэк і азёр - святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і
рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.
А сёння, 7 ліпеня, нарадзіўся найвялікшы беларускі паэт, прарок нацыянальнага адраджэння Янка Купала.
Ён абраў такое імя не проста так. Свой выбар ён
звязваў са святам Івана Купалы, з пошукаў шчасця для народа і імкнення да
лепшай будучыні.
Комментариев нет:
Отправить комментарий