З 2000 года ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сэнс гэтага свята ў заахвочванні моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы была падрыхтавана кніжная выстава, дзе былі прадстаўлены цікавыя кніга на беларускай мове. Дзеці з вялікай радасцю бралі іх пачытаць.
Таксама дзеці з задавальненнем праходзілі тэст “Адгадай слова”. Рабяты даведаліся аб значэнні новых для іх беларускіх слоў.