четверг, 26 апреля 2018 г.

26 красавіка — 32-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Дзeнь 26 кpacaвiкa 1986 гoдa ўвaйшoў y гicтopыю Бeлapyci i ўcягo чaлaвeцтвa як aднa з caмыx тpaгiчныx cтapoнaк XX cтaгoддзя. Чapнoбыль нiбы ў aпoшнi paз пaпяpэдзiў cyчacнyю тэxнiзaвaнyю цывiлiзaцыю пpa бeзaдкaзнacць i бяздyмнacць яe icнaвaння, пaдвёў яe дa бeздaнi caмaзнiшчэння i пa-гaмлeтaўcкy зaвacтpыў пытaннe: быць цi нe быць нa зямлi чaлaвeкy i жыццю?    Атaмнa-ядзepны выбyx нa чaцвёpтым блoкy Чapнoбыльcкaй АЭС cтaў cтpaшным пaкapaннeм paдыяцыйным aпpaмeньвaннeм, cмяpoтнымi пaкyтaмi, бeжaнcтвaм, aнкaлaгiчнымi xвapoбaмi, iншымi нacтyпcтвaмi.
Прапаную пазнаёміцца з некаторымі творамі беларускіх аўтараў на дадзеную тэму:
Алесь Адамовіч. “Апакаліпсіс па графіку”
Чарнобыль і яго наступствы, жаданне хоць нечым зменшыць іх, неяк аблегчыць пакуты народа ад абрынутай на яго вялікай бяды зрабіліся галоўным грамадзянскім клопатам  А.Адамовіча. Гэта выдатна адлюстравала яго кніга «Апакаліпсіс па графіку» (1992). Яна высвечвае неспакойную душу пісьменніка, якому балелі ўсе болі беларусаў як свае ўласныя, пераканальна сведчыць пра ягоную сумленнасць.
Святлана Алексіевіч. “Чарнобыльская малітва”
Сярод усіх твораў пра Чарнобыль, мусіць, асаблівае месца займае кніга Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”. Аўтар кнігі неаднаразова пабывала ў чарнобыльскіх раёнах, на свае вочы бачыла пакуты і смерць тысячы нявінных ахвяр мірнага атама. Перад намі гісторыі рэальна існуючых людзей, гісторыі, запісаныя крывёю сэрца. Чытаеш, а над усім гэтым нешта такое паўстае, перад чым душа ледзянее, сэрца заходзіцца ад болю і жалобы… Але ж гэта было, было… І гэта немагчыма забыць!.
Василь Гигевич, Олег Чернов
Стали воды горькими: Хроника чернобыльской беды
В данной книге повествуется о том, как государство держало людей в неизвестности в первые дни и месяцы после аварии на Чернобыльской АЭС. Рассказывается о том, что пришлось пережить простым людям.Так же говориться о том, на сколько иногда нелепые слухи распространяли люди просто, потому что от них скрывали правду.Так же в книге присутствует информация, говорящая об источниках радиации, действии радиации на организм человека и о ядерной энергетик в целом.
Віктар Казько. “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”
Героямі аповесці з’яўляюцца звычайныя палешукі, якія многа чаго зведалі ў сваім нялёгкім жыцці. Жывучы надзённымі клопатамі аб ежы, кураве, адзенні, яны як бы змірыліся са сваім лёсам і “бесперспектыўным” становішчам, адышлі ад грамадскай дзейнасці. Калі ж паўстала пытанне аб знісчэнні парадзелай пасля шматлікіх вырубак дубровы, дзе жыў занесены ў Чырвоную кнігу чорны бусел, людзі прачнуліся. Яны нарэшце зразумелі, што іх раўнадушша, абыякавасць да навакольнага свету могуць прывесці да бездані, забыцця, самазнішчэння. Аўтар сцвярджае, што кожны чалавек павінен заняць актыўную жыццёвую пазіцыю ў адносінах да прыроды і жывёльнага свету, грамадства наогул.
Алесь Крыга. “Выбух над Прыпяццю
Так называецца кніга беларускага пісьменніка, які пасля аварыі на ЧАЭС, у момант трывог, душэўных узрушэнняў і расчараванняў, калі ў пацярпелых раёнах ужо займаліся эвакуацыяй насельніцтва, паехаў з Мінска ў радыяцыйную зону, і, уладкаваўшыся ў рэдакцыі Брагінскай раённай газеты "Маяк Палесся", працаваў там дзевяць месяцаў. Яго назіранні, разважанні склалі аснову гэтай кнігі.
Іван Навуменка. “Гасцініца над Прыпяцццю”
У 1994 г. з’явілася аповесць І. Навуменкі “Гасцініца над Прыпяццю” , і чытач, вядома ж, знойдзе ў  гэтым творы старонкі пра атручанаю зямлю, пра запоўненыя хворымі людзьмі бальніцы, пра мёртвыя вёскі, пра змярцвелую Прыпяць з мянушкаю “Угрум-рака” і пра дзяржаўную хлусню вакол Чарнобыля. Але І. Навуменка, не здраджваючы сабе, не баючыся паўтарыцца, і, галоўнае, не баючыся быць самім сабой, не вылучае чарнобыльскую тэму як выключную ні месцам у лёсе свайго героя, ні лішнім пафасам там, дзе за сябе сведчаць самі названыя мастаком факты.
Іван Пташнікаў. “Львы”
У апавяданні «Львы» закранаецца пытанне гармоніі ўзаемаадносін чалавека і прыроды. Гэтым творам празаік адгукнуўся на падзеі Чарнобыльскай катастрофы. Галоўным героям апавядання з’яўляецца сабака Джукі. Аўтар надзяліў свайго героя тымі рысамі характару, якія ўласцівы не кожнаму чалавеку: вернасць, смеласць, настойлівасць, самаадданасць, прага да жыцця. Праз «ачалавечванне» герояў-жывѐл мастак стварае разгорнутыя, дасканалыя вобразы, унутраны свет якіх раскрыты чытачу.
Іван Шамякін. “Злая зорка”
Раман "Злая зорка" — першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры. Напісаны з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным пафасам, ён раскрывае адну з драматычных старонак у жыцці нашага народа. Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Аўтар паказвае трагічны лёс людзей, якія, пражыўшы ўсё жыццё на гэтай зямлі, вымушаны ехаць на чужыну. Аўтар крытычна паказвае кіруючую, камандна-бюракратычную сістэму рэспублікі, на сумленні работнікаў якой перакрэсленыя чалавечыя жыцці, пакалечаныя лёсы, страчаныя надзеі (вобразы першага сакратара раённага камітэта партыі Сінякова і яго стрыечнага брата Лявонція Мікалаевіча) . Увесь жа цяжар чарнобыльскай аварыі абрушваецца на плечы старшыні райвыканкама Уладзіміра Паўлавіча Пыльчанкі, які ў крытычных абставінах адчувае адказнасць за людзей, востра перажывае бяду роднай зямлі, кіруе высяленнем з атручанай зоны.

Комментариев нет:

Отправить комментарий