21
лютага – дзень, калі жыхары кожнай краіны свету імкнуцца гаварыць на сваёй роднай
мове. Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, устаноўлены ЮНЕСКА 20
гадоў таму для захавання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі,
кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы
не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная,
песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
У бібліятэцы была прадстаўлена кніжная выстава, прымеркаваная да гэтай даты.
Комментариев нет:
Отправить комментарий