6 мая спаўняецца 80 год з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага, лаўрэата Дзяржаўнай
прэміі Рэспублікі Беларусь, пісьменніка, адзначанага за свае творчыя набыткі
многімі дзяржаўнымі узнагародамі, а яшчэ – галоўнага рэдактара часопіса ”Вясёлка”.
У. Ліпскі добра вядомы чытачам як дзіцячы пісьменнік, палымяны, востры
публіцыст, настойлівы краязнаўца і гісторык. Ён вельмі любіць падарожнічаць па
сваёй краіне, каб затым расказаць пра гэта у сваіх кнігах. Пісьменнік нагадвае
сваім юным чытачам аб тым, што трэба быць уважлівымі да памяці пра сваю Радзіму. Пазнаеміцца з гісторыяй
нашага краю можна ў кнігах Уладзіміра Ліпскага “Свіцязянская русалка” і Вяселка над Нёманам”, якія
распавядаюць аб гісторыі Гродзенскай зямлі.
Юныя
чытачы са сваімі бацькамі і настаўнікамі змогуць ажыццявіць падарожжа па
Навагрудчыне. Прачытаўшы кнігі, яны даведаюцца пра герб Навагрудка, пра князя Міндоўга,
які абараняў свой горад і вадзіў сваю дружыну на ворагаў, пра паэта-генія Адама
Міцкевіча, які нарадзіўся тут, на хутары Завоссе. Чытачы даведаюцца пра іншых знакамітых
людзей і легендарных месцах нашай Навагрудскай зямлі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий