Через несколько дней мы отметим
72-ю годовщину победы советского народа
в Великой Отечественной Войне. Но с каждым годом неотвратимо уходят люди
конца 20-х, 30-х и начала 40-х годов рождения. Живые свидетели Великой
Отечественной войны. Они ждали от жизни счастья и радости, потому что были
детьми. Их детство опалила война, но они выжили. Они помнят, и они рассказывают…
Хочу представить вашему вниманию
книги из серии «Дети войны», которые вы
можете найти в нашей библиотеке. Выпустило книги издательство «Четыре четверти». В данную серию вошли прозаические и поэтические произведения, которые посвящены
теме войны и её последствий. Авторы этих книг – белорусские писатели, которые
во время Великой Отечественной Войны были ещё детьми. Ужасы военного времени,
радость и гордость Победы они воспринимали крепче за взрослых, и те их детские
впечатления нашли отражение на страницах данных книг.
Для сегодняшних детей эта литература
делает живыми картины истории, которую должны знать и помнить потомки тех, кто
подарил своему народу Великую Победу.
Міхась Пазнякоў “ Хлеб для партызанаў”
У кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата дзесяці
літаратурных прэмій, у тым ліку і двойчы — прэміі Міністра абароны Рэспублікі
Беларусь, увайшлі творы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У аснову
апавяданняў, эсэ і аповесці пакладзены ўспаміны бацькоў пісьменніка —
непасрэдных яе ўдзельнікаў, а таксама згадкі старэйшых братоў і сясцёр — дзяцей
самай крывавай і жахлівай вайны, якія і з’яўляюцца галоўнымі героямі некаторых
твораў гэтай кнігі. Аўтар заклікае быць чуйнымі і міласэрнымі, шанаваць
ветэранаў, любіць Радзіму, ганарыцца тымі, хто набліжаў Вялікую Перамогу,
адстойваць мір на зямлі.
Фелікс Баторын “Чорны год”
Аповесць «Чорны год» знаёміць чытача з рэальнымі
падзеямі, але расказвае пра іх мастацкім словам, што робіць гэты твор даступным
і тым людзям, якія не падрыхтаваны да ўспрымання сухой мовы дакумента. Падзеі,
пра якія апавядае аўтар, сын аднаго з галоўных герояў аповесці, адбываліся ў
чэрвені – снежні 1941 года ў Беларусі. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны,
трапіўшы ў яе бязлітасны калаўрот, героі аповесці спазналі кашмар нямецкіх
бамбардзіровак і абстрэлаў, горыч і нягоды акружэння і палону. У жудасных
умовах Мінскага гета яны не страцілі чалавечай годнасці і волі да барацьбы,
стварылі падпольную групу супраціву і здолелі вырвацца за калючы дрот, каб у
партызанскіх лясах змагацца з варожаю навалай.
Елена Подкатик «Точка»
Основное действие повести «Точка»
происходит в Минске в двух временных измерениях – октябрь 2009 года и период
оккупации города во время Великой Отечественной войны. Главная героиня повести
Людмила Стаханова принимает участие в Республиканской переписи населения 2009
года. При довольно странных обстоятельствах она знакомится с Миррой Львовной
Андреевой – одинокой 92-летней старушкой, бывшей узницей Минского гетто. Эта
нечаянная встреча двух женщин показала, что случайностей не бывает. Каждое наше
действие может кого-то спасти, а кого-то погубить. Яркое тому подтверждение –
невероятные жизненные коллизии Стеллы Андреевой и Минны Браун, судьбы которых
тесным образом сплелись с жизнью Людмилы Стахановой.
Мікола Чарняўскі “На плошчы памяці маёй”
«Трэба, каб нашчадкі ведалі, якой цаной здабыта Перамога, каму абавязаны мы
шчаслівай магчымасцю жыць і працаваць, здзяйсняць свае мары…» — гаворыць аўтар
гэтай кнігі, вядомы паэт Мікола Чарняўскі. Гэтым пачуццём прасякнуты радкі
твораў, што ўвайшлі ў яго новую кнігу. У іх гераічнае мінулае арганічна
спалучаецца з матывамі любові да роднай зямлі, з філасофскім роздумам пра сэнс
жыцця, пра тыя з’явы, што не перастаюць хваляваць людзей і сёння. Асобнае месца
займаюць паэмы-балады. Яны напісаны на дакументальнай аснове, маюць канкрэтныя
імёны, дакладныя адрасы. Героі іх — салдаты вайны, франтавікі і партызаны, якія
здзейснілі ў грозны час подзвігі ў імя вызвалення Радзімы.
Леанід Левановіч “Партызанская мадонна”
Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік,
аўтар многіх кніг прозы і публіцыстыкі, а таксама цыкла раманаў «Пры
дняпроўская хроніка». У новую кнігу ўвайшлі аповесць «Валанцёр свабоды»,
апавяданні «Амулет» і «Партызанская мадонна». Аповесць «Валанцёр свабоды» —
гэта гераічная старонка жыцця нашага земляка, які ў маладыя гады паехаў з
Заходняй Беларусі ў Аргенціну, дзе ўступіў у Камуністычную партыю, потым ваяваў
з фашыстамі ў Іспаніі, актыўны ўдзельнік руху Супраціўлення ў Францыі, праз 17
гадоў вярнуўся на радзіму. Гэта твор пра мужнасць і каханне. Героі апавяданняў
— ветэраны вайны, нашы сучаснікі, людзі актыўнай жыцёвай пазіцыі, дзяцінства
якіх абпаліла Вялікая Айчынная вайна.
Алесь Савіцкі “Узаранае поле”
Аповесць «Узаранае поле» — плён роздуму Алеся
Савіцкага, пісьменніка-франтавіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі
Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Полацка, пра ваеннае мінулае, пра сувязь
пакаленняў, пра духоўны стан чалавека ў лёсавырашальнай сітуацыі на мяжы жыцця
і смерці. У творы, што ўпершыню ўбачыў свет у 1978 годзе, аўтар паказвае, якой
цаной заплаціў наш народ за перамогу над ворагам у Вялікай Айчыннай вайне і з
каго сучаснай моладзі можна браць прыклад. Выданне адрасавана шырокаму колу
чытачоў, але ў першую чаргу — прадстаўнікам маладога пакалення, бо ім жыць і
працаваць у Беларусі, свабоду якой у баях адстойваў кавалер ордэна салдацкай
Славы Алесь Савіцкі.
Зінаіда Дудзюк “Выжыць на дарозе смерці”
Кніга
апавядае пра жорсткія выпрабаванні, якія выпала перажыць мірнаму насельніцтву і
ў прыватнасці дзецям і падлеткам ў гады акупацыі Беларусі войскам фашысцкай
Германіі. Успаміны дзяцей-відавочцаў тых падзей яскрава паказваюць, як ім
даводзілася выжываць пад дуламі аўтаматаў і жэрламі гармат, у канцэнтрацыйных
лагерах і на прымусовай працы ў Германіі, галадаць і мерзнуць, але нават
перажыўшы гэтыя выпрабаванні, застацца добрымі і зычлівымі людзьмі.
Татьяна Майстренко “Опаленная молодосць”
В этой книге, посвященной памяти отца, минчанина
Анисима Петербурцева, Татьяна Майстренко проходит путь его жизни – с 1939 по
1945 год, – столь типичный для людей того поколения. Здесь и судьбы его родных,
и рассказ о тех, кто сражался с ним рядом. Источниками для написания книги
стали мемуары отца, а также документы из музеев Смоленска и Смоленской области.
Книга предназначена тем, кому дорога история родной страны, память Великой
Победы, и прежде всего – подрастающему поколению.
Васіль Гурскі “Цяжкая дарога”
У кнізе Васіля Гурскага «Цяжкая дарога» апісваюцца падзеі Вялікай Айчыннай
вайны на тэрыторыі Беларусі, якая крывавым крылом апякла лёсы не толькі
дарослых, але і дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі дапамагалі бацькам ваяваць з
акупантамі, здабываючы звесткі для народных мсціўцаў, іх паспяховых баявых
аперацый. Барацьба вялася ў вёсках і гарадах, на чыгунках і лясных дарогах.
Многія юныя патрыёты станавіліся сувязнымі, партызанамі атрадаў, са зброяй у
руках знішчалі гітлераўцаў. Усе нарысы
дакументальныя, героі — дзеці мужнай Беларусі. Iх подзвігі не забудуцца, а са
старонак гэтай кнігі будуць зіхацець стагоддзямі і зваць нашчадкаў на новыя
здзяйсненнi для праслаўлення Бацькаўшчыны.
Валентин Жуков «Узники
«Ладемюле», или 597 дней неволи»
Осталось совсем немного очевидцев
событий Великой Отечественной войны, которые могут рассказать о них новому
поколению. Валентин Иванович Жуков — один из них. Документальная повесть
«Узники “Ладемюле”, или 597 дней неволи» содержит дневниковые записи,
свидетельствующие о трудностях военного времени и тяжелых испытаниях, через
которые пришлось пройти самому автору, попавшему в плен в Германию. Предназначена для широкого круга читателей.
Ніна Галіноўская “Няма даравання вайне”
У кнігу лаўрэата
Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра вядомай паэтэсы Ніны Галіноўскай увайшлі вершы
і паэма «Пра дзяўчынку Галінку», прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Паэма
носіць аўтабіяграфічны характар. Тыя пакуты, што напаткалі Галінку падчас
вайны, аўтар апісвае жывой беларускай мовай, ярка і запамінальна. Кніга
прасякнута філасофскім роздумам пра падзеі ваеннага ліхалецця. У творах Ніны
Галіноўскай няма слова «патрыятызм», але гэтае пачуццё — у яе душы, у самой
атмасферы яе твораў. Любіць родную Беларусь і берагчы яе гісторыю — заклікае
кожная старонка кнігі.
Казімір Камейша “Курганны звон”
Казімір
Камейша належыць да пакалення паэтаў, што нарадзіліся ў Вялікую Айчынную вайну.
Іх яшчэ і сёння, праз дзясяткі гадоў пасля тых страшных падзей, называюць
дзецьмі вайны. А ў літаратуру кожны прыйшоў са сваёй тэмай, сваімі вобразамі і
героямі. І ў творчасці кожнага арганічна ўплецены суровы голас вайны. Рэхам
далёкіх памятных і гераічных падзей прасякнуты і паэтычныя творы Казіміра
Камейшы, якія аўтар прапануе чытачу ў кнізе «Курганны звон». У кнігу ўвайшлі
вершы, балады і паэмы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий