12 лістапада спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка.
Андрэй Ягоравіч Макаёнак нарадзіўся 12 лістапада 1920 г. у вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1938 г. скончыў Журавіцкую сярэднюю школу і паступіў у ваеннае вучылішча. Аднак вучобу пакінуў, вярнуўся на радзіму, дзе працаваў у раённым Доме сацыялістычнай культуры. У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у савецка-англійскай аперацыі ў Іране, у баях на Паўночным Каўказе і на Крымскім фронце. У красавіку 1942 г. быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі працаваў настаўнікам у Акаурцкай сярэдняй школе ў Грузіі (1942—1943). Зімой 1943 г. вярнуўся на радзіму. Працаваў сакратаром Журавіцкага райкама камсамола (1944, цяпер у складзе Рагачоўскага раёна), Гродзенскага гаркама камсамола (1945), загадчыкам партыйнага кабінета Магілёўскага чыгуначнага вузла (1945—1946), памочнікам сакратара Журавіцкага райкама партыі (1946—1947). У 1949 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б. У 1949—1953 гг. — загадчык аддзела прозы часопіса «Вожык», у 1966—1978 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Нёман». Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага савета БССР (1971—1982). У 1965 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 20-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Памёр 16 лістапада 1982 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
А. Макаёнак умеў будаваць твор з хітрынкай, з сакрэтам. Як быццам прадчуваў, што закранутыя ім праблемы ў будучыні могуць абярнуцца іншымі гранямі і паўстаць больш востра. Ён умеў заўважаць заганы там, дзе яны былі, дабіраўся да іх карэнняў з дапамогай сатыры. Праблемы, якія Макаёнак-драматург даследаваў у творах на калгасную тэму, актуальныя і сёння, калі неабходны канструктыўныя змены ва ўсёй сістэме гаспадарання. Давайце перачытаем сёння ўрыўкі з гэтых
Выбачайце, калі ласка (1953)
Моцкін. Некаторыя, не ведаю, разумныя ці неразумныя людзі робяць... Яны хітра робяць. Канешне, яны не крадуць і сабе ў кішэню не кладуць. Усё для роднай дзяржавы стараюцца. Скажыце, а хто не хоча быць перадавіком?
Калібераў. Ды гавары ты адкрыта,
Моцкін. Што ты фінціш? Моцкін. Я не фінчу... Я хачу сказаць, што хітрыя людзі перад начальствам заўсёды ў добрым святле
. Калібераў. Фу ты, чорт вазьмі!.. Ну і чалавек ты! Соль, соль давай.
Моцкін. Скажыце чэсна – а вы мне не насоліце гэтай соллю?
Калібераў. А ты баішся?
Моцкін (асмеліўся). Сцяпан Васільевіч... У некаторых раёнах нарыхтоўку збожжа праводзяць спіртзаводы, леспрамгасы. Яны прымаюць ад калгасаў хлеб і выдаюць квітанцыі.
Калібераў. Так, так.
Моцкін. У нашым раёне ёсць спіртзавод.
Калібераў. Ну, ну.
Моцкін. Калі там працуе свой чалавек, дык з ім лёгка дамовіцца.
Калібераў. Так, так.
Моцкін. Каб ён выдаў калгасам квітанцыі, а з калгасаў узяў пакуль што не хлеб, а гарантыйныя распіскі.
Калібераў (дагадаўся) Так, так, так, так...
Моцкін. Хлеб яшчэ на полі, а мы ўжо з дзяржавай разлічыліся. І зводку ў вобласць паслалі законную – на падставе квітанцый.
Калібераў. А потым?
Моцкін. А потым? Будзем націскаць і здаваць хлеб, каб вярнуць гарантыйныя распіскі. Праўда, цяпер развялося столькі рэвізораў, кантралёраў і правяральшчыкаў, што хоць ты плач. І асабліва тых, як іх, што пішуць у газеты, у «Кракадзіл», у «Вожык».
Калібераў (схамянуўшыся). А ты брат, камбінатар! Спе-ец!
Каб людзі не журыліся (1957)
Гудзееў. Мы не атрымалі вашых зводак аб пасяўной. Вось тут з усяго раёна. А дзе ж твая? Няма. Здаецца, маленечкая паперачка, лічбачкі, і ўсё. А праз яе можна бачыць не толькі становішча з пасяўной у вашым калгасе, але і палітычны ўзровень старшыні. Так сказаць, ідэалагічнае чуццё яго.
Кавальчук. Што?
Гудзееў. Па плану вам трэба было пасеяць сто гектараў кукурузы. А што такое кукуруза? Кукуруза цяпер стала не толькі эканамічнай, але і палітычнай культурай. А мы не ведаем, колькі вы пасеялі, дзе вы пасеялі, калі вы пасеялі?
Кавальчук. Пасеялі. І па якіх землях пасеялі. На прысядзібных. Калгаснікі цяпер самі не менш за вас разумеюць, што такое кукуруза.
Гудзееў. Не веру!
Кавальчук. Што вам трэба?
Гудзееў. Каб вы пацвердзілі гэта дакументамі, зводкай.
Кавальчук. Не разумею, чаго вы, асабіста вы, хочаце ад калгаса?
Гудзееў. Хачу, каб у гэтай зводцы стаялі адпаведныя плану лічбы. І не толькі я хачу, а дзяржава ў цэлым.
Кавальчук. Дык пастаўце ў гэтай зводцы такія лічбы, якія вам патрэбны. Я думаў, што вы прыехалі дапамагчы мне скласці перспектыўны план ці параіць, падказаць, як, дзе, за што ўзяць грошы, каб выкупіць хімікаты для ўгнаення. А вы... Пустое ўсё гэта.
Гудзееў. Што пустое?
Зводкі пустое? Не, брат, памыляешся! Зводкі – гэта наш манометр. Манометр!
Паказчык ціску. Больш ціску – вышэй паказчыкі. Менш ціску – стрэлка падае ўніз.
Гэта, брат, адзін з неабходных прыбораў адміністрацыйнай механікі. Такімі
прыборамі вымяраюць пульс раённага жыцця.
Лявоніха на
арбіце (1961)
Лушка. Хопіць на жонцы ездзіць! Карову падой, агарод прапалі, абед звары, парася пакармі, посуд прыбяры, бялізну памый, спаць вас пакладзі, ды каб не мулка было. І ў калгасе, і на рабоце не адставай – давай мінімум. Ды яшчэ і сваёй карове посцілку травы з поля цягні, язык высалапіўшы! Не! Баста! Хопіць! Я максімум дам! А дома ты за мяне ўсё дагледзь. І спадніцу мне памый, і абед згатуй, і хлеб спячы, і агарод прапалі! А як ты думаў. Вось як пакаштуеш такога жыцця, як пабудзеш у маёй скуры, то і ты папросіш камунізма. А то за жончынай спадніцай табе цёпла, утульна. Ты прыспасобіўся!
Лявон. Значыцца, я табе буду спадніцу мыць? Абед гатаваць? А ты што будзеш рабіць? Лушка. А тое, што ты рабіў дваццаць год... Пасля работы рыбу вудзіць, папяроскай дыміць, у кіно хадзіць, кніжкі чытаць. Мяне ў дэпутаты вылучылі! Кіраваць буду такімі як ты! Ленін як вучыў? Кожная кухарка павінна ўмець дзяржаваю кіраваць. Дзяржаваю! Ну, я пакуль што не дзяржавай, а ў раёне. А там падвучуся, глядзіш, і...
Лявон (з жахам). Людзі добрыя! Што дзеецца на свеце? Навіна якая? Чулі? Мая Лушка выходзіць на арбіту! У космас ляціць! Трымайце яе!
твораў.Зацюканы апостал (1969)
Сын. Ну, многа ты на гэтай справе зарабіў? На свабодзе і незалежнасці? Прызнайся, дзядуля. Дзед. Многа ці не многа, а... мне хопіць. А калі памру – і табе яшчэ добры кавалак завяшчаю.
Сын. Ты, дзед, не транжыр маіх грошай, каб болей асталося. Мне спатрэбяцца яны на прадвыбарную барацьбу.
Дзед. Ого-го! Які ты дзялок!
Сын. Калі хочаш, каб твой унук праславіўся сам і цябе праславіў...
Дзед. Якім гэта спосабам?
Сын. Стану вялікім палітыкам.
Дзед. У маленькай краіне вялікім палітыкам?
Сын. Цяпер маленькія краіны могуць такое натварыць, што і вялікія не рассёрбаюць. Доказаў шукаць не трэба.
Таблетку пад язык (1972)
Юрка. Вы не крыўдуйце на мяне, Уладзімір Андрэевіч. Але прыйшоў мой час шукаць сябе, шукаць сваё месца. Вот вы знайшлі сваё прызванне, і я вам зайздрошчу. Я ж не мяккае месца шукаю, а сваё. Каб ад мяне максімум карысці было. Гэта ж ваша правіла. Не трэба на мяне крыўдаваць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий