26 лістапада 1930 года – 25 ліпеня 1984 года
Сёння Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 90 гадоў.
Уладзімір Караткевіч —адна з самых яркіх постацяў беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык i кінасцэнарыст. Асаблівая заслуга У. Караткевіча перад беларускай літаратурай у распрацоўцы гістарычнай тэматыкі. Пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет сваіх герояў i звязаў ix асабісты лёс з лёсам народным. У Беларусі ён выканаў тую гістарычную місію, што Вальтэр Скот у Англіі, Генрык Сянкевіч у Польшчы, Алоіс Ірасек у Чэхіі.
У бібліятэцы да гэтай даты была прадстаўлена кніжная выстава "Быў. Ёсць. Буду."
Чатыры галоўныя крыніцы пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча – гэта «Жыццё і ўзнясенне Ўладзіміра Караткевіча» Адама Мальдзіса, «Донжуанскі спіс Караткевіча» Дзяніса Марціновіча, «Доўгая дарога да дому» Васіля Быкава, «Леаніды не вернуцца да Зямлі» ці «Нельга забыць» Уладзіміра Караткевіча.
Комментариев нет:
Отправить комментарий